Да -26°С. Якое надвор'е будзе ў Беларусі 7 студзеня

Зімовая дарога ў Беларусі

Зімовая дарога ў Беларусі / Еўрарадыё

На праваслаўнае Раство ў Беларусі будзе па-сапраўднаму халодна. На поўначы краіны слупкі тэрмометраў апусцяцца да -26 градусаў па Цэльсіі.

У нядзелю 7 студзеня будзе воблачна, але пераважна без ападкаў. Месцамі слабы галалёд, уночы ў асобных раёнах слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Мінімальная тэмпература паветра ўночы складзе ад -10 градусаў на паўднёвым захадзе Беларусі да мінус -26 градусаў месцамі на поўначы. Максімальная тэмпература ўдзень — ад -8 градусаў на паўднёвым захадзе да -20 градусаў на паўночным усходзе. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі