Даклад АБСЕ: рэкамендуецца адмяніць вынікі выбараў у Беларусі і прызначыць новыя

Даклад АБСЕ: рэкамендуецца адмяніць вынікі выбараў у Беларусі і прызначыць новыя

Стаў вядомы змест 58-старонкавага даклада АБСЕ па Беларусі. Яго падрыхтаваў ў рамках "Маскоўскага механізма" дакладчык Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Вольфганг Бенедэк. Галоўнае ў ім — сцверджанні краін АБСЕ аб несправядлівасці прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020-га пацвердзіліся, паведамляе ТАСС.

Даклад у чацвер быў агучаны на закрытым пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ. Падкрэсліваецца, што "ёсць неабвержныя доказы таго, што прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года былі сфальсіфікаваныя і што беларускія сілы бяспекі здзяйснялі масавыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў адказ на мірныя дэманстрацыі і пратэсты".

У ім таксама адзначаецца ціск на СМІ ў Беларусі, журналісты ў нашай краіне не знаходзяцца ў бяспецы. У дакладзе заяўляецца і пра масавыя, сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне.

"Выбары і парушэнні правоў чалавека звязаны адно з адным, — гаворыцца ў дакуменце. — Без дэмакратычных і структурным рэформаў нельга чакаць, што неабходныя прававыя рэформы дадуць жаданы эфект".

Афіцыйнаму Мінску рэкамендуецца адмяніць вынікі выбараў і прызначыць новыя "на аснове міжнародных стандартаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі