ДНР рэкамендуе школам і ВНУ пераходзіць на дыстанцыйную працу

Дзіцячым садкам, школам і ВНУ у акупаваных сепаратыстамі раёнах Украіны з 19 студзеня рэкамендуецца перайсці на дыстанцыйны рэжым працы ў сувязі з актывізацыяй баявых дзеянняў.

Пра гэта заявілі ў гэтак званым “Міністэрстве адукацыі і навукі ДНР”, паведамляе УНІАН.

“Паважаныя кіраўнікі навучальных устаноў усіх тыпаў і формаў уласнасці! У сувязі з актывізацыяй баявых дзеянняў і з мэтай забеспячэння максімальнай бяспекі рэкамендуем усе навучальныя мерапрыемствы (заняткі, залікі, экзамены і інш.) 19, 20 і 21 студзеня правесці, па магчымасці, з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій навучання або перанесці іх на пазнейшы час”, — сказана ў паведамленні.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што колькасць абстрэлаў з боку баевікоў на ўсходзе Украіны ўзрасла з 10 да 90-100 за суткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі