Дождж пашкодзіў гістарычны мурал у Гродне, урачыста адкрыты месяц таму

Частка мурала "спаўзла" на зямлю

Частка мурала "спаўзла" на зямлю / newgrodno.by

Мурал, прысвечаны гісторыі Гродна, не змог перажыць моцную залеву, якая ноччу абрынулася на горад. На фота, якія публікуе партал Newgrodno.by, відаць, што частка фасада папросту "спаўзла" на зямлю.

Нагадаем, гэтую славутасць урачыста адкрылі каля месяца таму. Тады гаварылася, што гэтае велізарнае графіці — адно з самых вялікіх у краіне. Яго памер больш за 400 квадратных метраў. На мурале былі сабраныя сцэны палявання, факты з гісторыі горада і галоўныя гродзенскія славутасці. Ініцыятарам стварэння гэтага мастацкага аб'екта быў Анатоль Грышук, гаспадар галерэі халоднай зброі. На сцяне галерэі і размешчаны мурал.

Напярэдадні вечарам сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер. Сёння днём таксама на большай частцы краіны чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга і заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с. Магчымыя пашкоджанні (абрывы) ліній сувязі і электраперадач, абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, падзенне дрэў.

Дождь повредил исторический мурал в Гродно, торжественно открытый месяц назад
Мурал у Гродне / тут і далей фота newgrodno.by
Дождь повредил исторический мурал в Гродно, торжественно открытый месяц назад

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі