У Гродне з'явіцца вялікі мурал пра "гісторыю каралеўскага горада"

Мурал у Гродне / Newgrodno.by

Мурал у Гродне / Newgrodno.by

У Гродне ствараюць вялікі мурал на гістарычную тэму. На ім будуць выяўленыя сцэны палявання і "гісторыя каралеўскага горада". Плошча палатна складзе больш за 430 кв.м, піша партал Newgrodno.by. Мурал будзе размешчаны на будынку па адрасе Карла Маркса, 11. Але каб яго ўбачыць, трэба будзе зайсці ў двор.  Мяркуецца, што гэтае палатно стане своеасаблівым падарункам Гродну на Дзень горада, які святкуецца ў верасні.

Ініцыятарам стварэння мурала быў Анатоль Грышук, гаспадар галерэі халоднай зброі, якая размешчаная ў гэтым будынку. Гарадскія ўлады ідэю падтрымалі. Эскіз стварыў гродзенскі мастак Уладзімір Качан.

В Гродно появится большой мурал об "истории королевского города"
Эскіз мурала / Newgrodno.by
В Гродно появится большой мурал об "истории королевского города"
Мурал размешчаны ў двары дома / Newgrodno.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі