У сераду амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер

З-за ветру аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

З-за ветру аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі / pixabay.com

У сераду, 4 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер (заходні і паўднёва-заходні). Сіноптыкі папярэджваюць, што раніцай і ўдзень яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +16 (у Мінску — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — 14-20 цяпла (у сталіцы — ад +15 да +17 градусаў).

У сераду амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер
vk.com/belgidromet
У сераду амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі