Дык ці ёсць у Зарэцкай мільён? Адказы бізнес-лэдзі на вострыя пытанні

Таццяна Зарэцкая і Святлана Ціханоўская / t.me/CabinetBelarus
Таццяна Зарэцкая і Святлана Ціханоўская / t.me/CabinetBelarus

Заснавальніца стартапа Laava Tech Таццяна Зарэцкая пакінула пасаду "міністра фінансаў" у Пераходным кабінеце. Прычына, якую яна агучыла, — пагрозы. Аднак з "урада ў выгнанні" яна сышла на фоне ананімных абвінавачанняў у махлярстве.

Еўрарадыё задало Зарэцкай вострыя пытанні пра яе бізнес і пагрозы. І пра тое, ці ёсць у яе ўсё ж такі мільён даляраў, каб пазіцыянаваць сябе як мільянерку. Бізнес-лэдзі пісьмова адказала на пытанні.

Таксама яна паказала некалькі дакументаў, якія апісваюць фінансавы стан як яе асабіста, так і яе праектаў. У рэдакцыі няма экспертаў для ацэнкі з фінансавага пункту гледжання, таму мы можам толькі пацвердзіць: лічбы з шасцю нулямі там ёсць. Далей — гутарка з самой Таццянай.

У розных інфармацыйных крыніцах вас прадстаўляюць як мільянерку. На чым грунтуецца гэтая рэпутацыя? Пра якія мільёны ідзе гаворка, як яны заробленыя?

Калі чалавека называюць мільянерам, гаворка не ідзе пра суму грошай, якая ў яго гатоўкай ляжыць пад матрацам. Гаворка ідзе пра яго актывы, яго бізнес. Думаю, што ўсё гэта пачалося пасля інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву, які напісаў у загалоўку "мільянер з Форбс".

Мая кампанія каштуе дзясяткі мільёнаў даляраў — так, а пра грошы на асабістых рахунках у свеце бізнесу не прынята казаць, ніхто са спісу Forbes не паказвае выпіскі са сваіх асабістых рахункаў. Гэта прыкмета кепскагатону.

[У пацверджанне Зарэцкая даслала некалькі "лістоў падтрымкі" ад кліентаў і арганізацый, якія кантралююць выкананне праектаў у рамках грантаў, аднак папрасіла не публікаваць іх праз "боязь нападак"]

Як выглядае працэс уключэння ў спіс Forbes "30 under 30"? Колькі за гэта трэба заплаціць?

За тое, каб аказацца ў "30 under 30", у Еўропе нельга заплаціць. У гэты спіс ты не намінуеш сябе сам, цябе намінуе іншы чалавек, пры гэтым ты можаш не ведаць, хто менавіта. Я, напрыклад, не ведаю, хто мяне намінаваў.

Так есть ли у Зарецкой миллион? Ответы бизнес-леди на острые вопросы

Зарэцкая (другая справа) на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Польшчы ў складзе Кабінета

Зарэцкая (другая справа) на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Польшчы ў складзе Кабінета

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі