Гісторыя цікавая, але незразумелая: пытанні, якія ў нас засталіся да Зарэцкай
Зарэцкая хацела здзівіць свет лямпамі для раслін, але здіўляе закрытасцю / pexels.com
Пасля скандальнага зыходу Таццяны Зарэцкай з пасады міністра фінансаў Аб’яднанага пераходнага кабінета мы пагаварылі з ёй пра яе, як цяпер лічаць, сумнеўны бізнэс і запыталі, ці ёсць у яе мільён.
Адказы атрымаліся доўгія, месцамі імі нават зачытваешся. Журналіст Еўрарадыё паглядзеў на справаздачнасць стартапа Зарэцкай Laava Tech. Убачыў шасцізначныя лічбы. Але засталіся пытанні і пачуццё, што “мы яшчэ не дагаварылі”.
Расказваем, што нас засмуціла падчас камунікацыі з Зарэцкай і ў яе адказах на пытанні пра бізнес.
Не для публікацыі нават прэзентацыя стартапа
Паказаць справаздачнасць стартапа Зарэцкая пагадзілася толькі канкрэтнаму журналісту з умовай, што той падпіша пагадненне аб неразгалошванні канфідэнцыйнай інфармацыі. Мы на гэта пайшлі, таму права публікаваць падрабязнасці гэтай справаздачы не маем. І гэта само па сабе моцна напружвае.
Бо што хаваць? Зарэцкая спасылаецца на захаванне камерцыйнай таямніцы і кажа, што ў тых юрысдыкцыях, дзе яна працуе, гэта нельга публікаваць, бо ёсць іншыя зацікаўленыя асобы, укладальнікі, акцыянеры, якіх трэба абараняць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.