Скам ці норма для стартапа? Абмяркоўваем адстаўку Зарэцкай у стрыме з Кныровічам
Таццяна Зарэцкая і Аляксандр Кныровіч
Адстаўка Таццяны Зарэцкай з пасады "міністра фінансаў" Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай і сама па сабе нарабіла шуму. А пасля таго, як журналісты выпусцілі некалькі тэкстаў, у якіх паставілі пад сумнеў літаральна ўсё — яе адукацыю, кампетэнцыі, бізнес-праекты і нават тое, што яна казала пасля прыходу ў Кабінет, — сітуацыя пачала пахнуць вялікім скандалам.
Ці ўдараць журналісцкія расследаванні пра цяпер ужо былую "міністарку фінансаў" па рэпутацыі Кабінета Ціханоўскай? Ці, магчыма, журналісты нечага не зразумелі? І тое, што нам падаецца падманам, напраўду — норма для свету стартапаў? Пра гэта размаўляем з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.