Беларуса ў Любліне будуць судзіць за шпіянаж
Шпіянаж, ілюстрацыйнае фота
Апошнія гады беларусы рэгулярна фігуруюць у справах аб шпіянажы ў Польшчы.
4 лістапада рэгіянальная пракуратура ў Любліне накіравала ў суд дакументы па справе грамадзяніна Беларусі Мікалая М., піша onet.pl. 53-гадовага мужчыну вінавацяць у шпіянажы на карысць разведкі РБ. Дапамагаў яму 59-гадовы грамадзянін Польшчы Бернард С. Мужчынам пагражае да 10 гадоў турмы.
Паведамляецца, што беларус у 2018-2023 гадах збіраў інфармацыю пра ваенныя аперацыйныя аперацыі, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі ваеннага аэрадрома ў Бяла-Падляскай. Таксама ён цікавіўся звесткамі пра чыгуначную інфарструктуру, перамяшчэнні вайсковай тэхнікі і вёў разведку аб'ектаў і транспартных сродкаў Агенцтва ўнутранай бяспекі ў Бяла-Падляскай.
Адзначаецца, што Мікалай М. арганізоўваў канал сувязі з беларускім КДБ. У пракуратуры кажуць, што ён быў арыштаваны 1 сакавіка 2023 года і даў прызнаўчыя паказанні.
Польскага пенсіянера Бернарда С. вінавацяць у тым, што ён даў прытулак і дапамагаў хавацца замежнаму шпіёну. Яму забаранілі выезд з краіны і забралі пашпарт. Паляк падчас следства, як паведамляецца, прызнаў сваю віну.
У Агенцтве ўнутранай бяспекі Польшчы кажуць, што абодва мужчыны мелі шырокія кантакты — як камерцыйныя, так і сацыяльныя. Мікалай М. нарадзіўся ў Львове і свабодна валодаў польскай мовай. Ён лічыўся спецыялістам у галіне чыгуначнага транспарту.
Згодна з польскім заканадаўствам затрыманым пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.