Кліенты задаюць пытанні "Стрымлайн": што наогул адбываецца?

Школа "Стрымлайн"

Школа "Стрымлайн"

Школа замежных моў "Стрымлайн" пакуль ніяк не каментавала кліентам інфармацыю пра сваё закрыццё. Пакуль ніякай падрабязнай інфармацыі няма, вучні пачалі задаваць пытанні ў сацсетках.

"Я не ведаю дакладна, што адбываецца, але грошы хацелася б вярнуць", — напісала ў каментарах у акаўнце "Стрымлайна" адна з кліентак.

Беларусцы адказала яшчэ адна карыстальніца: "Школа спыняе сваё існаванне, супрацоўнікі самі не разумеюць, чаму і што адбываецца, рахункі кампаніі заблакаваныя. Пацярпіце".

Аднак многія хочуць афіцыйнай інфармацыі ад самой школы. "А што ўвогуле адбываецца з арганізацыяй?" — напісала яшчэ адна карыстальніца.

"Тэлефанавала яшчэ да навіны пра закрыццё, сказалі, што ёсць праблемы з серверам, з якога адпраўляюцца рассылкі і ёсць доступ да сацсетак. Такім чынам, тут навін не будзе. На той момант абяцалі абтэлефанаваць усіх кліентаў пасля аднаўлення ўсіх непаладак. У мяне група нават не сабралася з пачатку верасня, не ўяўляю, што рабіць", — піша яшчэ адна кліентка.

Ужо ёсць і тыя, хто развітваецца са "Стрымлайн" і дзякуе школе: "Дзякуй за веды, не забуду".

Станам на 10:20 раніцы 23 кастрычніка на сайце "Стрымлайн" інфармацыі для кліентаў пра тое, што будзе пасля закрыцця, няма.

Хто стаіць за прыватнымі школамі, якія выжылі пасля "чыстак"

У школах з кабінетаў замежнай мовы просяць прыбраць сцягі Брытаніі

Аhujenijs — шыкоўны: ​як гавораць на рускай мове ў краінах Балтыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі