Джэф Плат развітаўся з мінскім "Дынама"
Беларускі канадзец у нядзелю правёў свой апошні матч за мінчукоў.
Плат адгуляў у "Дынама" пяць сезонаў. Верагодна, далей нападаючы будзе выступаць за "Лакаматыў" з Яраслаўля.
Нагадаем, што Джэф Плат — гулец нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі.
"Дзякуй, "Дынама"! Дзякуй, Мінск! Дзякуй, Беларусь", — сказаў хакеіст заўзятарам на "Мінск-Арэне" пасля пераможнага матча з "Тарпеда" (4:0).
Фота — hcdinamo.by