Джеймс Бонд можа стаць цемнаскурым
42-гадовы брытанскі акцёр Ідрыс Элба не абвяргае свайго магчымага ўдзелу ў здымках чарговага фільма пра Джэймса Бонда.
“Агент 007 павінен быць прывабным? Рады, калі вы думаеце, што я пасую! З новым годам!” — напісаў акцёр у суботу ў Твітары, далучыўшы да запісу свій фотаздымак.
Пасля хакерскай атакі на кампанію Sony Pictures Entertainment у публічным доступе з’явілася канфідэнцыяльная карпаратыўная перапіска, у тым ліку электронны ліст кіраўніка кампаніі Эміля Паскаля, якое, як мяркуецца, дасланае Элізабет Канцільён, былому віцэ-прэзідэнту кампаніі Columbia Pictures, якая валодае франшызай на “бондзіяну”. “Наступным Бондам будзе Ідрыс”, — сказана ў лісце.
Кампанія Sony Pictures пакуль ніяк гэта не пракаментавала.
У часе публічнай цырымоні ў верасні на пытанне прыхільніка, ці хоча ён сыграць Бонда, Ідрыс Элба адказаў: “Так, абсалютна, калі мне прапануюць”. Акцёр атрымаў найбольшую вядомасць, дзякуючы фільму пра Нэльсана Мандэлу “Доўгі шлях да свабоды”.
З 1962 году знята 23 фільмы пра Бонда, якія прынеслі іх стваральнікам болей за 6 мільярдаў долараў. Паколькі акцёры, у адрозненне ад вечна маладога героя, маюць уласцівасць старэць, агента 007 гралі шэсць чалавек.
Цяперашні “Бонд” Дэніэл Крэйг у 2015 годзе прыступае да здымак у 24-м эпізодзе, але казаў пра жаданне выйсці з праекту, перадае ВВС.