Экс-міністр абароны: Размяшчаць у Беларусі ракетныя комплексы немэтазгодна
Размяшчэнне ў Беларусі мабільных ракетных комплексаў "Таполяў" немэтазгоднае. Так лічыць былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі. Такім чынам ён пракаментаваў на паведамленне наконт магчымасці размяшчэння расійскіх ракетных комплексаў у Беларусі. Пра гэта павеадмлялася 23 снежня ў расійскіх СМІ са спасылкай на нейкую крыніцу ў Мінабароны РФ. Падставай для размяшчэння "Таполяў" называлася размяшчэнне амерыканскай проціракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі.
Па словах Паўла Казлоўскага, мабільныя комплексы "Таполі" можа стаяць хоць у Новасібірску, хоць у Беларусі — розніцы няма, бо гэта міжкантынентальныя ракеты.
Але ў Беларусі, па словах былога міністра абароны, страчаная практычна ўся інфраструктура ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. Гэта — жалезабетонныя хованкі, дарогі, некаторыя пляцоўкі, дзе базаваліся "Таполі". Усё гэта было разбуранае пасля поўнага вывядзення ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі ў 1996 годзе.
БелаПАН