Экс-палітвязні будуць знаходзіцца пад кантролем міліцыі некалькі гадоў

Міліцыя прызначыла прафілактычны нагляд практычна ўсім палітвязням, вызваленым 22 жніўня паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БелаПАН.

Так, актывістам анархісцкага руху Ігару Аліневічу, Арцёму Пракапенку і актывісту БХД Яўгену Васьковічу прафілактычны нагляд усталяваны на пяць гадоў. Яшчэ адзін анархіст з Мінску Мікалай Дзядок у міліцыю пакуль не хадзіў, бо пры вызваленні яго не папярэдзілі, што гэта трэба зрабіць.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што экс-кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу прызначылі прафілактычны нагляд на восем гадоў, а Юрыю Рубцову — на два гады.

Падчас прафілактычнага нагляду чалавек абавязаны папярэдне апавяшчаць міліцыю пра змену месца жыхарства, выезд у іншую мясцовасць на тэрмін больш за адзін месяц, з'яўляцца па выкліку ў орган унутраных спраў і даваць тлумачэнні з нагоды свайго ладу жыцця.

Статкевіч будзе знаходзіцца пад прафілактычным наглядам 8 гадоў

Юрый Рубцоў будзе на прафілактычным наглядзе два гады

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі