"Экстрэмісцкай" прызналі ў Беларусі манаграфію пра нацысцкую акупацыю
Кніга пра нацысцкую акупацыю стала ў Беларусі "экстрэмісцкай"
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу Святланы Казловай "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне".
Такое рашэнне 7 кастрычніка прыняў суд Цэнтральнага раёну Мінска.
Гэтая гістарычная манаграфія выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч". На яе звярнулі ўвагу дзяржаўныя прапагандысты падчас пагрому ў кнігарні "Кнігаўка", які адбыўся сёлета ў траўні.
Цікава, што Святлана Казлова абараніла ў 2006 годзе дысертацыю кандыдата навук па аграрнай палітыцы нацыстаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1941-1944 гадах. Верагодна, кніга напісаная на аснове гэтай манаграфіі, якую зацвердзіў Вышэйшы атэстацыйны камітэт Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.