ЕС можа зняць санкцыі з двух "кашалькоў" Лукашэнкі — Латушка
![Міхаіл Гуцарыеў і Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/huceryjeu-0802.jpg.webp?itok=PGNTaomh)
Міхаіл Гуцарыеў і Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА
Еўрасаюз моожа зняць санкцыі з гендырэктара "Беларуськалія" Івана Галаватага і расійскага бізнесоўца Міхаіла Гуцарыева. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка.
"Нам стала вядома пра тое, што з двух "кашалькоў" Лукашэнкі могуць быць знятыя персанальныя санкцыі Еўрапейскага Саюза, што можа прывесці да негатыўных наступстваў для беларусаў, якія змагаюцца супраць дыктатуры Лукашэнкі. У тым ліку наступнае зняцце сектаральных санкцый у калійнай галіне", — заявіў Латушка.
Прыхільнікі зняцця санкцый, па яго словах, кажуць, быццам сыход "Беларуськалію" негатыўна ўплывае на сусветны рынак харчавання. На думку Латушкі, гэта беспадстаўнае сцвярджэнне: у апошнія месяцы індэкс харчовых цэн ААН зніжаецца.
Ён мяркуе, што санкцыі ў калійнай сферы наносяць шкоду менавіта рэжыму Лукашэнкі, бо іх вельмі складана абыйсці. "Традыцыйныя балтыйскія парты для рэжыму закрыліся, а пытанне пра арганізацыю расійскіх партоў для транспарціроўкі беларускіх угнаенняў так і не вырашана да сённяшняга дня. Таму амаральна адмяняць працуючыя санкцыі, якія ўжо цяпер ствараюць цяжкасці для дыктатара. ЗША, Літва, Польшча займаюць жорсткую пазіцыю ў дачыненні да недапушчэння зняцця санкцый", — сказаў Латушка.
Па словах Латушкі, пазіцыя Аб'яднанага пераходнага кабінета па гэтым пытанні была даведзеная да краін ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.