Еўраканстытуцыя мусіць быць дапрацаваная
У часе сустрэчы з групай кіраўнікоў урадаў краінаў-Еўрасаюзу канцлер Нямеччыны Ангела Меркель пацьвердзіла свой намер да канца старшыньствавання яе краіны ў ЕС вырашыць канстытуцыйны крызіс, выкліканы непрыняццем трактату 2 гады Францыяй і Галандыяй. Ангела Меркель падкресліла, што краіны, якія чагосьці не хочуць, не
могуць задаваць агульнага тону для Еўрасупольнасці. “Важна, каб падчас
спаткання прыканцы чэрвеня ў Брусэлі мы змаглі выпрацаваць кампрамісны
варыянт, прымальны для ўсіх”, - адзначыла нямецкі канцлер.