Еўрапейцы дапамогуць Беларусі мадэрнізаваць дарогу ў Вільню за $110 млн

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Гудак / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Гудак / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

24 ліпеня Еўрапейскі інвестыцыйны банк падпісаў з Беларуссю два пагадненні па фінансаванні новых праектаў. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі заявіў віцэ-прэзідэнт банка Вазіл Гудак.

"Першы праект будзе датычыцца мадэрнізацыі дарогі М7 з павышэннем прапускной здольнасці, — расказвае прадстаўнік ЕІБ. — Гэта ўчастак, які злучае Мінск з Вільняй. Аб'ём фінансавання гэтага праекта складзе 110 мільёнаў долараў. Другі праект датычыцца мадэрнізацыі сістэмы водаачысткі на суму 66 мільёнаў еўра, каб павысіць якасць паслуг водазабеспячэння. Такім чынам, да 500 тысяч жыхароў краіны атрымаюць доступ да больш чыстай вады".

Европейцы помогут Беларуси модернизировать дорогу в Вильнюс за $110 млн
segodnya.ua

Вазіл Гудак заўважыў, што пасля падпісання пагадненняў колькасць сумесных праектаў ЕІБ з Беларуссю дасягне чатырох. Аб'ём фінансавання складзе каля 335 мільёнаў еўра. 

Галоўная задача банка — інвеставаць у праекты па барацьбе са змяненнем клімату 

Кіраўніцтва банка плануе і далей супрацоўнічаць з Беларуссю. Сярод пытанняў, якія абмяркоўваюцца з рэспубліканскімі і гарадскімі ўладамі, — развіццё чыстага транспарту (пераважна чыгуначнага), муніцыпальнай інфраструктуры, прыватнага сектара і энергасектара.

Па словах Вазіла Гудака, нядаўнія выбары ў Еўрапарламент прадэманстравалі, што еўрапейцы падтрымліваюць тыя партыі, якія гатовыя змагацца са змяненнем клімату і яго наступствамі. У Еўропе назіраецца агульная экалагізацыі праектаў. ЕІБ заявіў, што гатовы стаць кліматычным банкам для ЕС. Да 2025 года ён плануе павысіць прапорцыю праектнага партфеля, які накіраваны на пытанні барацьбы са змяненнем клімату, з 25 да 50 працэнтаў. Пры гэтым сярэднегадавы ўзровень фінансавання, якое вылучаецца банкам, складае ад 70 да 75 мільярдаў еўра. Да 2050 года аб'ём інвестыцый у сферу кліматычнай работы, або праектаў па барацьбе са змяненнем клімату, дасягне сумы ў 1 трыльён еўра.

"Вывучаючы магчымыя праекты і ініцыятывы ў Беларусі, мы асаблівую ўвагу ўдзяляем тым праектам, якія змяшчаюць кліматычныя або экалагічныя аспекты. Мы ж не толькі еўрапейская сям'я, але і сям'я, якая аб'яднана агульным кліматам, тут важная сумесная праца", — падкрэсліў віцэ-прэзідэнт ЕІБ.

Кіраўнік Нацбанка: у Беларусі неабходны структурныя рэформы

Размаўляючы з журналістамі, Вазіл Гудак расказаў пра сустрэчу са старшынёй Нацыянальнага банка Беларусі Паўлам Калаурам.

Европейцы помогут Беларуси модернизировать дорогу в Вильнюс за $110 млн
Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур / БелТА

Больш важных падзей у праграме “Еўразум”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі