42,6 °C у Парыжы і град з курынае яйка пад Мядзелам: што адбываецца з надвор’ем

42,6 °C у Парыжы і град з курынае яйка пад Мядзелам: што адбываецца з надвор’ем

На мінулым тыдні ў некалькіх краінах Еўропы былі пабітыя тэмпературныя рэкорды. Тэмпература вышэй за 40 °C была зафіксавана ў Германіі, Францыі, Бельгіі і Нідэрландах. У Парыжы было ажно 42,6 °C — гэта абсалютны максімум за 350-гадовую гісторыю метэаназіранняў у французскай сталіцы. 

Не адстае і Беларусь: у чэрвені тэмпературны рэкорд у 34,4 °C быў зафіксаваны ў Брэсцкай вобласці. А днямі моцны град з курынае яйка пабіў шыбы ў дамах і знішчыў ураджай у Мядзельскім раёне. 

Што адбываецца з надвор’ем? Чаму у Еўропе стаіць небывалая спякота, а ў Беларусі ідуць моцныя залевы з градам? Ці можна неяк паўплываць на клімат на Зямлі? Еўрарадыё шукае адказы разам з кліматолагам, кандыдатам геаграфічных навук і аўтарам манаграфіі “Змяненні клімату і выкарыстанне кліматычных рэсурсаў” Паўлам Каўрыгам

“Сітуацыя яшчэ ніколі не была настолькі глабальнай”

 

42,6 °C у Парыжы і град з курынае яйка пад Мядзелам: што адбываецца з надвор’ем

“Назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя пацяплення клімату, — тлумачыць Еўрарадыё спецыяліст. — Штогод павялічваецца глабальная тэмпература на лакальных узроўнях: у Беларусі больш за адзін градус, у глабальным маштабе — на два градусы. На палярных шыротах тэмпература ўвогуле павысілася на 2-3 градусы. У гэтым годзе надзвычайная сітуацыя склалася ў Арктыцы і Антарктыцы — лёд растае больш інтэнсіўна, чым у апошнія гады. Сітуацыя яшчэ ніколі не была настолькі глабальнай”. 

Даследчык кажа, што змены ў клімаце звязаны з акумуляцыяй энергіі ў атмасферы, якая павінна быць рэалізавана. Калі недзе ў бытавых умовах адбылася акумуляцыя энергіі, яна павінна выканаць працу. 

“У любым месцы, калі ідзе назапашванне энергіі, адбываецца выбух, — распавядае Павел Каўрыга. — Каб такога не было, задача атмасферы — выпрацоўваць гэтую энергію: рассейваць, нівеліраваць, ураўноўваць. Калі гэта адбываецца павольна, пачынаюць ісці ліўні ды моцныя дажджы, падае град”.

Па словах кліматолага, людзі павінны быць удзячныя атмасфернай цыркуляцыі патокаў паветра. Буры ды іншыя прыродныя з’явы нейтралізуюць запасы энергіі. Для нас такія прыродныя змены неспрыяльныя, але ўсе гэтыя з’явы — рэакцыя атмасферы на нашыя эканамічныя, прамысловыя, сельскагаспадарчыя паводзіны. Праз іх у атмасферу выкідваецца вуглякіслы і іншыя парніковыя газы, што прыводзіць да ўзмацнення парніковага эфекту, гэта значыць да пацяплення клімату.  

Паўплываць на змяненне клімату амаль немагчыма?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі