Эван Макгрэгар будзе глядзець на коз ва ўпор

Шатландскі кінаакцёр Эван Макгрэгар атрымаў прапанову сыграць у карціне "The Men Who Stare at Goats" ("Людзі, якія глядзяць на коз") разам з Джорджам Клуні.
Здымкі фільма, заснаванага на аднайменнай кнізе журналіста брытанскай газеты The Guardian Джона Ронсана, павінныя пачацца ў кастрычніку 2008 году.

Паводле паведамлення Reuters, назва кнігі і фільма звязаная з павер'ем, што каза можа памерці, калі на яе доўга глядзець ва ўпор.

Макгрэгару, калі ён пагадзіцца здымацца ў гэтым праекце, давядзецца выканаць ролю журналіста, якому раптам трапляецца ідэальны сюжэт: гісторыя сакрэтнага падраздзялення амерыканскага войска, у якім служаць людзі з паранармальнымі здольнасцямі.

Герой сустракае чалавека, які сцвярджае, што падраздзяленне рэактывавалі пасля тэрактаў 11 верасня 2001 году. Журналіст і яго інфарматар (Клуні) адпраўляюцца ў паездку па Іраку.

Рэжысёрам карціны стаў Грант Хэнслаў, партнёр Клуні па праектах "Дабранач і поспехаў" і "Скураныя галовы".

Фота: www.dullneon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі