Фазель сфатаграфаваўся з Баскавым, супраць якога ІІХФ вядзе расследаванне

Фазель сфатаграфаваўся з Баскавым, супраць якога ІІХФ вядзе расследаванне

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазель сфатаграфаваўся з кіраўніком Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрыем Баскавым. Здымак з'явіўся ў ТГ-канале "Кулуары KYKY". На фота Фазель у цэнтры, Баскаў справа.

Неафіцыйна Баскава падазраюць ва ўдзеле ў канфлікце на "Плошчы Перамен", які скончыўся смерцю Рамана Бандарэнкі.

Дарэчы, ІІХФ вядзе расследаванне супраць Баскава, якога падазраюць у дыскрэдытацыі хакея як віду спорту. У спісе падазрэнняў фігуруюць:

— агітацыя за Лукашэнку з выкарыстаннем алімпійскай сімволікі;
— дэманстратыўнае распіццё алкаголю на фоне алімпійскай сімволікі;
— ціск на спартоўцаў, якія выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю;
— прысутнасць на "Плошчы Перамен" у час, калі там быў выкрадзены і да смерці збіты Раман Бандарэнка. 

Акрамя таго Баскаў трапіў пад санкцыі Міжнароднага алміпійскага камітэта і адхілены ад усіх мерапрыемстваў МАК. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі