Фіналіст чэмпіянату свету перапісваўся з мінчанкай (фота)

Галандзец Джон Хейтынга яшчэ ў 2004 годзе адказаў заўзятарцы на ліст з прызнаннем у каханні. Ганне Рыбчынскай тады было 15 гадоў. Яна была ў захапленні ад гульні чэмпіёна Галандыі і бронзавага прызёра Еўра-2004:




Ганна Рыбчынская: "Гэта адбылося пасля чэмпіянату Еўропы, у самым канцы лета. Я напісала яму ліст, у якім распавяла, як я яго моцна кахаю... Мне ж тады 15 гадоў было, тады яшчэ было можна. Напісала, што вельмі шкада, што яны вылецелі з чэмпіянату, яго асабіста шкада, і што ў яго яшчэ ўсё наперадзе. І сапраўды, глядзіце, усё было наперадзе!

Напісала па-англійску. Куды адпраўляць — не ведала, таму адправіла, як кажуць, дзядулі на вёску: футбольны клуб "Аякс" (ён тады там гуляў), Амстэрдам, Галандыя. І вельмі здзівілася, калі адказ усё ж прыйшоў!"

Адказу давялося чакаць пару месяцаў. У паштовай скрыні Ганну чакала паштовачка з аўтографам куміра! Пра падарунак з Галандыі за лічаныя гадзіны даведаліся ўсе знаёмыя дзяўчынкі. Але дзяцінства скончылася, і ліст з Галандыі схаваўся пад пыльным стосам паперы. Вось яна:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі