Фокуснікі свету могуць пазбавіцца працы

Амерыканская грамада фокуснікаў Conjuring Arts Research Center падрыхтавала пераклад італьянскага трактата пра трукі і галаваломкі, які быў створаны ў пачатку XVI стагоддзя. Як паведамляе газета The Guardian, тэкст блізкага сябры Леанарда да Вінчы матэматыка Лукі Пачолі “Пра моц лічбаў” яшчэ ніколі да гэтага не выдаваўся. Увесь гэты час кніга ляжала амаль некранутай у падвале аднаго з італьянскіх універсітэтаў.

Пачолі, аўтар вядомай кнігі “Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыянальнасці”, напісаў “Пра моц лічбаў” паміж 1496 і 1508 гадамі.

У тэксце расказваецца як жангліраваць, глытаць вогніча, вымушаць манеткі танчыць, а курыныя яйкі — хадзіць, а таксама складаць простыя матэматычныя галаваломкі і паказваць картачныя фокусы.

Дадам, што Пачолі не быў вынаходнікам задач і трукаў: ён проста звёў іх у адну кнігу-падручнік. Акрамя таго, у “Моцы лічбаў” размешчаныя цікавыя факты пра інжынерныя работы Леанарда да Вінчы.

У гэты момант рукапіс захоўваецца ў Балонскім універсітэце. Нагадаю, што Пачолі больш за ўсё вядомы як бацька еўрапейскай бухгалтэрыі, бо яго “Сума арыфметыкі” змяшчае важны раздзел “Пра вылічэнні і запісы”, дзякуючы якой былі створаны сучасныя прынцыпы двайнога запісу.

Фота: realms.reichel.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі