Форвард зборнай Беларусі, канадзец Франсіс Парэ завяршыў кар'еру

Франсіс Парэ / hockey.by
Франсіс Парэ / hockey.by

Форвард зборнай Беларусі, канадзец Франсіс Парэ завяршыў кар'еру, піша blick.ch. У пачатку сезона 35-гадовы хакеіст атрымаў траўму галавы. Парэ выступаў за швейцарскі клуб EHC Visp. Праз нейкі час пасля траўмы нападаючы часова вярнуўся на лёд, але вырашыў не рызыкаваць.

"Маё сэрца разрываецца з-за таго, што мне даводзіцца прымаць гэтае рашэнне, — кажа Франсіс Парэ. — Мне вельмі цяжка".

Парэ выступаў за беларускую зборную на чэмпіянаце свету 2021 года, у шасці матчах набраў 1 ачко. Таксама гуляў у алімпійскай кваліфікацыі (тры сустрэчы, 1 ачко). Канадзец выступаў у КХЛ за мінскае "Дынама", за клубы Славакіі, Харватыі, Расіі, гуляў у АХЛ.

Цяпер беларускі хакей пад санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі