Польскі фонд — пра "Хартыю'97": Мы не скарачалі падтрымку ў пяць разоў

Польскі фонд — пра "Хартыю'97": Мы не скарачалі падтрымку ў пяць разоў

14 лютага рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна распавяла, што Польшча спыняе падтрымку яе сайта. Рэдакцыя "Хартыі'97" працуе ў выгнанні ў Варшаве, таму падтрымка з боку польскіх інстытуцый вельмі важная для праекта. Аднак, па словах Радзінай, 14 лютага яе выклікалі ў Фонд міжнароднай салідарнасці і паведамілі, што фінансаванне сайта "будзе скарочанае амаль у пяць разоў".

Еўрарадыё звярнулася па каментар у Фонд міжнароднай салідарнасці. Нам пацвердзілі, што аб'ём падтрымкі сайта "Хартыя'97" можа быць скарочаны, аднак заўважылі, што пра пяціразовае скарачэнне гаворкі не ідзе.

"Канчатковы аб'ём падтрымкі залежыць ад формы праекта, магчымасцяў FSM і гатовасці да супрацоўніцтва з боку "Хартыі'97", уключна з працэдурамі, якія прымяняюцца да ўсіх партнёраў FSM, — дадалі ў фондзе. — На сённяшнім пасяджэнні FSM абвясціла аб сваёй гатовасці працягнуць падтрымку сайта "Хартыі'97" у гэтым годзе. Спадарыні Радзінай былі прапанаваныя магчымыя формы падтрымкі ў адпаведнасці з даступнымі для FSM сродкамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі