Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 18,1%
Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 18,1%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У чэрвені было 17,6%.
У параўнанні з чэрвенем 2022-га цэны выраслі на 0,5%. Месяц таму быў 1,1%. Атрымліваецца, што месячныя тэмпы росту інфляцыі замарудзіліся. У параўнанні са снежнем 2021-га цэны выраслі на 13,7% (месяц таму — на 13,1%).
У мінулым месяцы індэкс спажывецкіх цэн на харчовыя тавары ў нашай краіне знізіўся на 0,2% (у чэрвені ён вырас на 0,7%), на нехарчовыя тавары вырас на 1,2% (у чэрвені — на 1,5%), на паслугі вырас на 0,8% (у пачатку лета — на 1,3%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.