Галандыя перамагла Бразілію і выйшла ў 1/2 фінала чэмпіянату свету

Зборная Галандыі перамагла ў 1/4 фінале футбольнага чэмпіянату свету аднаго з галоўных фаварытаў спаборніцтваў зборную Бразіліі — 2:1. Прайграючы пасля гола Рабіньё на 10-й хвіліне, галандцы здолелі вырваць перамогу. Спачатку пасля ўдара Снэйдэра на 53-й хвіліне бразілец Мела падправіў мяч у свае вароты, пасля ўжо сам Снэйдэр ва ўпор расстраляў вароты саперніка на 68-й хвіліне.

У паўфінале галандцы сустрэнуцца з пераможцам яшчэ аднаго сённяшняга паўфінала Уругвай — Гана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі