Ганцавіцкія ўлады змарнавалі інвестыцыйныя сродкі

Пад пагрозай зрыву апынуліся інвестыцыйныя праграмы на Ганцаўшчыне, у якіх задзейнічаныя ААТ “Модуль”, камбінат панэльнага домабудавання, райаграпрамсэрвіс і хлебапрыёмнае прадпрыемства. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі Дзяржкантролю. Так, на “Модулі” сёлета трэба было асвоіць 10 млрд., у аграсэрвісе – 3,1 млрд., на камбінаце домабудавання – 1,4 млрд. рублёў. Аднак на гэтых прадпрыемствах асваення сродкаў сёлета не было. Яшчэ летась на “Модулі” мусілі стварыць 50 рабочых месцаў, у аграсэрвісе - 42, аднак не стварылі ніводнага. Камбінат домабудавання замест стварэння 44 рабочых месцаў скараціў 40 супрацоўнікаў. Міжтым у Ганцавіцкім раёне ці не самы высокі ў краіне ўзровень беспрацоўя і нізкія заробкі. Мясцовыя ўлады цвердзяць, што сярэдні заробак у горадзе – 660 тыс. рублёў. У той жа час рэальны заробак на вядучых прадпрыемствах (тым жа хлебапрыёмным прадпрыемстве) – 260 тыс. рублёў на месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі