Гандбалісты "Мяшкоў Брэста" атрымалі 20-ю перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі

"Публiка падтрымлівала хлопцаў па-беларуску"

"Публiка падтрымлівала хлопцаў па-беларуску" / meshkovbrest.by

Гандбалісты "Мяшкоў Брэста" атрымалі 20-ю перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі. У чацвёрты раз у гэтым сезоне яны абыгралі свайго галоўнага саперніка — мінскі СКА — 27:26 (17:15). "У сераду быў Дзень роднай мовы, таму на арэне грала беларуская музыка, а публiка падтрымлівала хлопцаў па-беларуску", — піша прэс-служба брэсцкага клуба.

У "Мяшкоў Брэста" ў рэгулярным чэмпіянаце нашай краіны 40 ачкоў, у СКА, які на другім месцы, 30 ачкоў.

Далей будуць матчы плэй-оф. Чвэрцьфінальныя серыі працягнуцца да дзвюх перамог.

Гандбалісты "Мяшкоў Брэста" атрымалі 20-ю перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі
vk.com/meshkovbrest

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі