Беларускі гандбаліст стаў пераможцам клубнага чэмпіянату свету
Мікіта Вайлупаў (злева) выступае за венгерскі клуб з 2022 года
Венгерскі гандбольны клуб "Веспрэм", за які выступае беларус Мікіта Вайлупаў, перамог у клубным чэмпіянаце свету. У фінальным матчы ён абыграў у авертайме "Магдэбург" — 34:33. На рахунку Вайлупава 5 закінутых мячоў.
Раней такога поспеху дамагаліся беларускія гандбалісты Міхаіл Якімовіч і Сяргей Рутэнка.
Мікіце Вайлупаву 29 гадоў. Ён выступае за венгерскі клуб з 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.