Беларускі гандбаліст стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі
![Уладальнікі Суперкубка. Барыс Пухоўскі пяты злева (з паднятай рукой)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/barp.jpg.webp?itok=SGfzPZfL)
Уладальнікі Суперкубка. Барыс Пухоўскі пяты злева (з паднятай рукой) / rkv.rs
Беларускі гандбаліст Барыс Пухоўскі стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі. Ён заваяваў яго ў складзе "Вайводзіны". У матчы за трафей яго каманда разграміла панчэўскае "Дынама" — 32:22 (15:9). Пухоўскі закінуў 2 мячы, піша "Трыбуна".
"Вайводзіна" — 7-разовы ўладальнік Суперкубка Сербіі. Барысу Пухоўскаму 37 гадоў. Ён — былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. За мяжой выступаў у Венгрыі і ва Украіне. У Сербіі з 2022 года.
![Беларускі гандбаліст стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/viber_image_2024-02-04_20-12-04-684-1024x691.jpg.webp?itok=jlYfprFo)
rkv.rs
![Беларускі гандбаліст стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/417399506_975878770925917_6664667583925144671_n.jpg.webp?itok=uTu3VbAb)
Барыс Пухоўскі стаіць трэці злева / facebook.com/rukometniklubvojvodina/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.