Загінула былая гандбалістка "Гомеля"

Вікторыя Дзівак / vk.com/astrakhanochka
Вікторыя Дзівак / vk.com/astrakhanochka

17 красавіка ў Астрахані загінула былая гандбалістка "Гомеля" Вікторыя Дзівак — упала з акна восьмага паверха жылога дома. Ёй было 29 гадоў, піша "Трыбуна".

Дзівак — расійская гандбалістка. Выступала не толькі за клубы з РФ, але і з Германіі, Францыі, Беларусі. Падчас гульні за "Гомель" двойчы станавілася чэмпіёнкай нашай краіны і ўладальніцай Кубка РБ. Апошнім часам яна выступала за "Астраханочку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі