Аднавіўся гандбольны клуб "Віцязь", які ў 2020-м выбраў бок народу
Эмблема гандбольнага клуба "Віцязь"
Пра сваё вяртанне на гандбольную пляцоўку заявіў клуб "Віцязь".
У 2020-м клуб фактычна быў вымушаны спыніць існаванне, бо ягоныя кіраўнікі і гульцы сталі на бок народу падчас масавых пратэстаў.
"На гэты момант мы вядзем перамовы з афіцыйнымі прадстаўнікамі Федэрацыі гандбола Літвы і Літоўскай гандбольнай лігай аб тым, каб наш клуб дапусцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце Літвы па гандболе", — паведамляе клуб у сваіх сацсетках.
"Віцязь" выказаў шчырую падзяку верным заўзятарам, якія падтрымлівалі клуб падчас яго часовай адсутнасці. Таксама гандбалісты падзякавалі ўсім спонсарам і партнёрам, з якімі клуб супрацоўнічаў у мінулым, і выказаў зацікаўленасць ва ўваемавыгадным супрацоўніцтве з новымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.