У мінскім СКА новы галоўны трэнер
Дзмітрый Нікуленкаў / ska-minsk.by
У гандбольным клубе "СКА-Мінск" новы галоўны трэнер. Ім стаў Дзмітрый Нікуленкаў — былы капітан каманды, які ў апошнія гады працаваў у трэнерскім штабе другім трэнерам. Нікуленкаву 38 гадоў. Ён быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі (2003-2020). Выступаў за клубы Беларусі і Польшчы. Апошняй камандай быў якраз СКА. Дзмітрый Нікуленкаў завяршыў кар'еру гульца летам 2020-га і перайшоў на трэнерскую працу ў армейцаў, прайшоў навучанне ў вышэйшай школе трэнераў.
Год таму выканкам Беларускай федэрацыі гандбола вырашыў "абнавіць трэнерскі штаб" зборнай. Старшым трэнерам стаў Дзмітрый Нікуленкаў, які змяніў на гэтай пасадзе Ігара Папругу. Цяпер жа ён змяніў Папругу на пасадзе галоўнага трэнера СКА. Былы ж трэнер стаў спартыўным дырэктарам.
У 2023-м СКА прайграў фінальную серыю мужчынскага чэмпіянату Беларусі "Мяшкоў-Брэсту".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.