"Газпром" шукае ў Беларусі пляцоўку для будаўніцтва завода

У РБ у "Газпрома ёсць даччынае прадпрыемства "Газпром трансгаз Беларусь"

У РБ у "Газпрома ёсць даччынае прадпрыемства "Газпром трансгаз Беларусь" / gtb.by

Расійскі "Газпром" выбірае ў Беларусі пляцоўку для будаўніцтва завода па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу, піша "Інтэрфакс" са спасылкай на беларускага міністра энергетыкі Аляксей Кушнарэнка. 

"Ідзе збор зыходных звестак і выбіраецца пляцоўка пад будаўніцтва гэтага завода. Інвестыцыі будуць расійскія, з боку "Газпрома",заявіў Кушнарэнка ў кулуарах Цюменскага прамыслова-энэргетычнага форуму (TNF). Калі пачнецца будаўніцтва, міністр не ўдакладніў. Не адказаў ён і на пытанне аб магчымых аб'ёмах вытворчасці

Дамоўленасць аб будаўніцтве ў Беларусі вытворчасці звадкаванага прыроднага газу была дасягнута год таму на палях Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму. Было падпісана пагадненне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі