У Мінску зноў спрабуюць дабудаваць "Газпром цэнтр"

Будпляцоўка "Газпром цэнтра" ў Мінску

Будпляцоўка "Газпром цэнтра" ў Мінску / Homoatrox, wikimedia.org

На будпляцоўцы "Газпром цэнтра", дзеля якога знеслі аўтавакзал "Маскоўскі", прыступілі да актыўных будаўнічых работ. Гмах Цэнтра цалкам раскансервавалі і прыступілі да будаўніча-мантажных работ. Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на старшыню камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірыну Гонтараву.

Гонтарава нагадала, што "на працягу доўгага перыяду часу аб'ект быў закансерваваны". Увесь гэты час, па яе словах, ішла праца з расійскім бокам аб завяршэнні гэтага будаўніцтва. У выніку ў жніўні "Газпром" пачаў раскансервацыю вышыннага будынка. Цяпер гэты працэс ужо завершаны.

"Распрацаваны архітэктурны праект, і ўжо прыступілі непасрэдна да будмантажу. Паралельна ажыццяўляецца карэкціроўка праектнай дакументацыі па іншых пакінутых будынках", — адзначыла чыноўніца. Паводле яе слоў, цяпер усе сілы сканцэнтраваныя на ўзвядзенні гмаха.

Нагадаем, раней "Газпром цэнтр" на месцы былога аўтавакзала "Маскоўскі" планавалі пабудаваць да 2020 года. Работы на пляцоўцы пачаліся ў 2015 годзе, але ўжо ў 2016-га будоўля была фактычна замарожаная. Паводле афіцыйнай версіі — праз праблемы з грунтам. Гэтым летам Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новыя тэрміны здачы "Газпром цэнтра" ў Мінску – аб'ект павінен быць пабудаваны да 2027 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі