На былым вайсковым палігоне побач з Калодзішчамі пабудуюць жылы мікрараён

На будаўнічай пляцоўцы, ілюстрацыйнае фота

На будаўнічай пляцоўцы, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

Мінскія ўлады плануюць пабудаваць вялікі жылы мікрараён на месцы былога палігона побач з Калодзішчамі. Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на старшыню камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірыну Гонтараву. 

"Там плануецца пабудаваць каля 4 млн кв. м жылля. Праектная дакументацыя цяпер у стадыі распрацоўкі", — распавяла чыноўніка. Новае жыллё з'явіцца і ў межах МКАД. Гаворка ідзе ў асноўным аб тэрыторыях, дзе цяпер знаходзіцца прыватны сектар. Так, маштабнае будаўніцтва запланавана ў Лошыцы-5, там зараз ідзе адсяленне людзей з прыватнага сектара. "Гэтую працу плануем завяршыць у 2025-м, а з 2026-га хочам прыступіць да будаўніцтва шматкватэрных будынкаў", — кажа Гонтарева. 

У Лошыцы-10 лішнія будынкі ўжо знеслі, МАПІД пачаў пракладаць інжынерныя сеткі. Таксама, па словах чыноўніцы, завяршаецца будаўніцтва ў мікрараёне Лошыца-7. Плануецца, што новыя дамы з'явяцца дома на вуліцах Клумава і Шчарбакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі