Будаўнікі паказалі, што хочуць узвесці на месцы прыватнага сектара на Арлоўскай
У раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску
Мінскія будаўнікі паказалі, як зменіцца вуліца Ардлоўская пасля зносу прыватнага сектара. На сайце УКБ Цэнтральнага раёна з'явіліся некалькі рэндэраў. У рамках першай чаргі будаўніцтва мяркуецца ўзвесці 624 кватэры. Дамы будуць на 7-12 паверхаў. Цяпер ідзе распрацоўка праектнай дакументацыі, а ў раёне вуліц Шчадрына і Арлоўскай, дзе плануюць знесці частку прыватнага сектара, ідзе адсяленне. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавёў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Валерый Вараніцкі. "Пасля распрацоўкі праектнай дакументацыі і рэалізацыі маёмасных правоў плануем пачаць асвойваць гэты ўчастак і пачаць будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў", — сказаў ён.
Праектуемая тэрыторыя будзе разбіта на два кварталы. У межах вуліц Нававіленскай, Шчадрына, Наватарскай, Даўгінаўскага і Старавіленскага трактаў плануецца высокашчыльная шматкватэрная забудова. Дамы хочуць узвесці да 2030 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.