Беларусбанк выдаў больш за 1 млрд рублёў крэдытаў для пакупкі жылля

Будоўля ў Мінску

Будоўля ў Мінску / Onliner

Беларусбанк у 2024 годзе выдаў больш за 1 млрд рублёў крэдытаў на набыццё жылля. Па словах дырэктараў дэпартамента крэдытавання насельніцтва банка Віктара Агеева, назіраецца прыкметны рост попыту. Гэта сведчыць пра павдышэнне даходаў насельніцтва Беларусі.

99% выдадзеных крэдытаў накіраваныя на набыццё другаснага жылля. Гэта звязана з гатовасцю аб'ектаў і меншымі рызыкамі для пакупнікоў. Зрэшты, Агееў дадае, што праблем з будаўніцтвам сёння ў Беларусі практычна няма.

Спецыяліст зазначае, што тэмпы крэдытавання працягваюць расці. У мінулым годзе Беларусбанк павялічыў партфель крэдытаў для фізічных асоб на 17%, а прырост за тры кварталы гэтага года склаў каля 18%.

Асабліва актыўна пашыраецца спажывецкае крэдытаванне, якое апошнім часам павялічваецца на 50-70% за год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі