У Мінску выпрабавалі падсветку на Нацыянальным стадыёне
Стадыён плануюць адкрыць да новага года
На Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску, які будуецца кітайскімі падрадчыкамі, выпрабавалі падсветку, піша Blizko.by
Як распавёў "Анлайнеру" мінчук Вадзім, "падсветка моцна ў вокны не б'е, але і свяціла яна нядоўга — недзе паўгадзінкі патэставалі і вырубілі".
Нацыянальны стадыён будуецца ў Мінску па вуліцы Ванеева з лета 2020 года. Згодна з праектам, ён будзе разлічаны на 33 тысячы гледачоў і стане самым умяшчальным у краіне.
Завяршыць будаўніцтва абяцаюць да 31 снежня 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.