Жылы раён “Зялёны Бор” пад Мінскам пачнуць будаваць не раней за 2026 год

Проект района "Зеленый Бор" в Колодищах

Планы змяніліся: будаўніцтва новага раёна адкладаецца на год / blisch.by

Улады Мінска перагледзелі тэрміны будаўніцтва вялікага жылога раёна “Зялёны Бор” пад Мінскам у раёне пасёлка Калодзішчы. Цяпер актыўнае будаўніцтва запланавана на 2026 год. У 2025 годзе грошы выдзелены толькі на пад'ездную дарогу, інжынерныя сеткі і іншую інфраструктуру.

Гэта стала вядома з абноўленай інвестыцыйнай праграмы будаўніцтва новых аб’ектаў у 2025 годзе за кошт бюджэту Мінска. Раней менавіта гэты год быў пазначаны як пачатак будаўніцтва новага раёна. Канцэпцыю “Зялёнага Бора” прадставілі ўпершыню ў 2012 годзе.

Проекта района "Зеленый Бор" в Колодищах
Канцэпцыю “Зялёнага Бора” прадставілі ў 2012 годзе / blisch.by
Проекта района "Зеленый Бор" в Колодищах

Што гэта за праект

Новы жылы раён размесціцца за тэрыторыяй Калодзішчы-2 на месцы былога вайсковага палігона.

У праекце прадугледжаны два этапы будаўніцтва:

  • 1-ы этап (да 2030 года): забудова 952 тыс. м², разлічаная на 36,5 тыс. чалавек.

  • 2-і этап (пасля 2030 года): павелічэнне насельніцтва да 105 тыс. чалавек (104 тыс. — у шматкватэрных дамах, 1 тыс. — у сядзібным фондзе).

Па задуме праекціроўшчыкаў, у “Зялёным Бары” дамы сярэдняй павярховасці будуць размяшчацца па краях, а ў цэнтры з’явяцца шматпавярховыя будынкі. Горадабудаўнічы праект прадугледжвае фарміраванне 11 раёнаў, аб’яднаных зялёнымі зонамі і магістралямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.