“Архіварта” стварыла аўдыягід па Мінску. Можна прапанаваць аб’ект для агучкі

Минск с высоты птичьего полета

На платформе ўжо амаль 3 тысячы гістарычных аб’ектаў / unsplash.com

Праект "Архіварта" стварыў пробную версію аўдыягіда па Мінску, агучаную беларускай нейрасеткай. Пакуль у ім даступная абмежаваная колькасць аб’ектаў, але пры належнай якасці і папулярнасці спіс лакацый будзе пашырацца, паведамляюць аўтары праекта.

Карыстальнікі могуць узяць удзел у напаўненні праекта. Можна прапанаваць новыя аб’екты для дадання ў гід або самастойна ствараць лакацыі на сайце archivarta.by

Таксама можна далучыцца да каманды рэдактараў — для гэтага варта звязацца з аўтарамі праекта.

На платформе "Архіварта" ўжо ёсць амаль 3 тысячы гістарычных аб’ектаў. У планах стваральнікаў праекта — ахоп усёй Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.