Лукашэнка: доўга будзем трываць гэты газпрамаўскі плот у цэнтры Мінска?
Падчас нарады 20 траўня Аляксандр Лукашэнка рэзка выказаўся пра некаторыя даўгабуды ў Мінску.
Асабліва рэзка ён адгукнуўся пра будаўніцтва "Газпрам цэнтра" на месцы былога аўтавакзала "Маскоўскі".
"Хацелася б нарэшце пачуць ад старшыні гарвыканкама. Мы што, далей будзем трываць гэты газпрамаўскі плот у цэнтры Мінска? Яны ж прасілі: дайце нам кавалак зямлі, мы хочам пабудаваць прыгожы будынак. Дзе гэты будынак?" — цытуе яго словы БЕЛТА.
Будаўніцтва "Газпрам цэнтра" пачалося яшчэ ў 2013 годзе, але некалькі разоў спынялася. Некалькі месяцаў таму з праекта сышла італьянская фірма-падрадчык. І цяпер праект зноў плануюць закансерваваць.
Таксама Лукашэнка згадаў шэраг іншых праблемных кропак і праектаў: "Па іранскім праекце, або чый там праект... Гэта праспект Незалежнасці — гэта твар не толькі Мінска, але і краіны. Да якога часу гэта трэба трываць? Ракаўскае прадмесце — там нямала аб'ектаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.