Будаўніцтва "Газпрам цэнтра" абяцаюць скончыць у 2020 годзе

Будаўніцтва "Газпрам цэнтра" абяцаюць скончыць у 2020 годзе

Будаўніцтва гатэльна-дзелавога комплексу "Магніт Мінска" плануецца завяршыць ў 2021 годзе, а комплексу "Газпрам цэнтр" — у 2020-м. Пра такія планы паведаміў на прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі, перадае БЕЛТА.

Шматфункцыянальны косплекс "Магніт Мінска" будуецца на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. У ім будуць дзелавы комплекс, гатэль, падземная аўтастаянка, забаўляльны цэнтр, супермаркет, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, фуд-корты. На сёння, па словах чыноўніка, аб'ект гатовы на 60%: узведзены маналітны каркас блока гатэля, паркінга і гандлёвага цэнтра. 

Інвестарам аб'екта з'яўляецца кампанія "Белпарс". Па словах Рымашэўскага, будаўніцтва "Магніта Мінска" запаволілася, бо ў забудоўшчыка ўзнікла праблема з фінансаваннем. Цяпер кампанія шукае магчымасць узяць крэдыт у банку і прыцягнуць інвестараў. 

Будаўніцтва комплексу "Газпрам цэнтр" у раёне праспекта Незалежнасці, вуліц Макаёнка і Філімонава плануецца завяршыць у 2020 годзе. У гэтым даўгабудзе, па словах Рымашэўскага, ідуць работы па прыстасаванні палевай асновы пад вышынны адміністрацыйны будынак: "Фактычна забіта 75%. Узводзяцца стылабатныя канструкцыі. Каб не было дэфармацыі, неабходна весці работы на ўсёй плошчы аб'екта. Зараз там занятыя каля 200 чалавек", — удакладніў чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі