Герой мема пра памідоры: "Cуддзя дала мне 15 сутак, чым мяне тады ўзрадавала"
Анатоль Шалковіч / фота з асабістага архіва
Мінчанін Анатоль Шалковіч, які вядомы беларусам па мему пра памідоры са смятанай, распавёў, як яго затрымлівалі (у ягоны дзень нараджэння), абвінавачвалі ў тэрарызме і далі першыя 15 сутак.
"Акрэсціна Хата1321. Вось надышла і мая чарга. Гэта была першая ўсвядомленая думка, пасля таго, як я са здзіўленнем убачыў металічны шчыт з прарэзам для вачэй, і як мне падалося-вочы былі спалоханыя. "Рукі ўверх! Рукі ўверх!"— пачуўся тонкі галасок", — так пачынаецца допіс Анатоля ў Фэйсбуку.
Нагадаем, мужчына стаў вядомы дзякуючы "лакальнаму відэа", дзе тлумачыў, чаму яму імпануе бел-чырвона-белы сцяг. У кадры мужчына распавядаў, што яму заўсёды падабалася "спалучэнне белага і чырвонага колераў. У мяне жонка рудая, а яшчэ я люблю памідоры са смятанай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.