"Гомель" выйшаў у лідары чэмпіянату Беларусі па футболе. Відэа

У суботу, 18 красавіка адбыліся два матчы другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Наваполацку "Нафтан" згуляў унічыю 0:0 з "Гранітам", "Гомель" і гродзенскі "Нёман" таксама не выявілі пераможцаў — 0:0. У выніку "Гомель" набраў 4 ачкі і часова выйшаў у лідары чэмпіянату.

19 красавіка мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" прыме БАТЭ, пачатак а 14-й гадзіне (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5"). "Слуцк" сустрэнецца з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" (пачатак а 15-й), мазырская "Славія" — з салігорскім "Шахцёрам" (а 16-й), бабруйская "Белшына" згуляе з "Віцебскам" (пачатак а 16-й гадзіне).

Апошні матч другога тура пройдзе ў панядзелак. Брэсцкае "Дынама" сустрэнецца з "Мінскам", пачатак а 14-й.


Фота, табліца: ria.ru, pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі