Гомельскія чыноўнікі пракаментавалі "мемарыял Прыгожына і Уткіна"

Мемарыял "вагнераўцам" у Гомелі

Мемарыял "вагнераўцам" у Гомелі / Калаж Еўрарадыё

Акцыя па ўшанаванні памяці кіраўнікоў ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна не была ўзгодненая мясцовымі чыноўнікамі.

Пра гэта журналісту сайта "Флагшток" (які затэлефанаваў як занепакоены жыхар Гомеля) паведаміў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і моладзевай палітыкі Гомельскага аблвыканкама Максім Фралоў. Чыноўнік мяркуе, што такую акцыю не маглі ўзгадніць і ў гарвыканкаме.

А на пытанне, ці будзе міліцыя шукаць аўтараў "мемарыяла", Фралоў адказаў: "Так, калі акцыя не ўзгодненая, іх будзе шукаць міліцыя".

Дарэчы, сама гомельская міліцыя пакуль ніяк не пракаментавала апаганьванне помніка.

Як распавядала Еўрарадыё, 28 верасня ў цэнтры Гомеля каля танка — помніка савецкім воінам-вызваліцелям нехта паставіў фатаграфіі загінулых кіраўнікоў ПВК "Вагнер". Дарэчы, раней такі ж "мемарыял" з'явіўся ў Мінску на Плошчы Перамогі, што выклікала незадавальненне ў беларускіх ідэолагаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі