"Вагнераўцы" зладзілі "мемарыял Прыгожыну" на Плошчы Перамогі ў Мінску
"Мемарыял" у гонар Прыгожына на плошчы Перамогі ў Мінску
"Вагнераўцы", якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізавалі "мемарыял Прыгожыну" на Плошчы Перамогі ў Мінску. Наўпрост ля Вечнага агню. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал, звязаны з ПВК "Вагнер".
"Мемарыял", які арганізавалі двое супрацоўнікаў ЧВК, складаецца з фота загінулых у авіякатастрофе заснавальніка "Вагнера" Яўгена Прыгожына і камандзіра Дзмітрыя Уткіна, а таксама раздрукаванага лагатыпа вайсковай кампаніі. "Ніхто не забыты, нішто не забыта! Нават у пекле яны будуць лепшымі!", — дадае тг-канал.
Тое, што адбывалася, ужо пракаментаваў прапагандыст з пула Лукашэнкі Ігар Тур. Фатаграфіі Прыгожына і Уткіна ля Вечнага агню на плошчы Перамогі ён назваў "вельмі лішнімі". Шмат разоў. Гэта "вельмі лішняе. Вельмі. Вельмі моцна лішняе. Вельмі", — напісаў Тур.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.