Гомельскія студэнты здаюць датэрміновую яўку на "выдатна"
Паводле інфармацыі незалежных назіральнікаў, яўка на выбарчых участках ва ўніверсітэтах і студэнцкіх інтэрнатах Гомеля дасягае 45%. Як паведаміў БелаПАН адзін з каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары" Васіль Палякоў, на іншых участках горада датэрміновае галасаванне праходзіць не так актыўна. Напрыклад, на ўчастку №46 у Савецкім раёне за тры дні прагаласавалі 3,8% выбарнікаў, на ўчастку №28 у тым жа раёне — 4,2% выбарнікаў.
Рэкордная актыўнасць зафіксаваная назіральнікамі на ўчастку №22 у Цэнтральным раёне, які размешчаны ў корпусе Гомельскага дзяржаўнага універсітэту. Тут за тры дні прагаласавалі 45,2% выбаршчыкаў!
Рэкордная актыўнасць зафіксаваная назіральнікамі на ўчастку №22 у Цэнтральным раёне, які размешчаны ў корпусе Гомельскага дзяржаўнага універсітэту. Тут за тры дні прагаласавалі 45,2% выбаршчыкаў!